Рэстытуцыя па беларуску або Прыйманьне у прэзідэнта

Калі Паліграф вярнуўся з маскоўскай камандзіроўкі, у яго кватэры ужо стаяў другі дзвярны замок. Адбылося так, што тут жыве міліцыянт з мясцовага аддзела міліцыі. Мясцовыя ўлады скарысталіся артыкулам закона, які забараняе пакідаць сваё жыллё больш чым на шэсць месяцаў без рызыкі яго згубіць.

Начальнік райаддзела міліцыі толькі развёў рукамі, мол ні чым не магу дапамагчы ў тваёй справе.
Тое ж зрабіў і пракурор, але дадаў:
-          Табе дапамагчы можа толькі ЁН, - падняўшы шматзначна вочы ў гору, як быццам збіраўся памаліцца.
 
----------
 
У гэтай невялікай, але займаючай стратэгічнае становішча, размашчанай на гандлёвых шляхах з Эўропы у Соратники Лукашенко и его идеологиАзію рэспубліке так казалі толькі аб ІМ – аб Прэзыденьце гэтай усходне-эўрапейскай краіны.
Улада Яго была неабмежаваная. Яго краіна хоць і скарыстала назву рэспубліка, але яе рэспубліканскі парлямент так паменьшыў свае правы на карысць Прэзыдэнта і надзяліў яго такой уладой, што яго можна было параўняць толькі з царамі старажытнага Рыма. Гэтай уладай Ён мог прыймаць любыя, зручныя яму законы, адмяняць ужо існуючыя, вырашаць, што для яго народа добра, а што дрэнна, і ажна караць ці дараваць жыцьцё.
Ён спрытна распарадзіўся выпадзенай Яму мажлівасьцю. То быу смутны час, палітычныя партыі і  групоўкі ўшчэнт разсварыліся паміж сабой, а народ стаміўся глядзець на гэта і чакаў цвёрдага парадку і справадлівасці. І Ён паабяцаў ім гэта. І яшчэ то, што бедные стануць заможнымі,а заможныя – беднымі. Заводы будуць працаваць на блага ўсяго народа, і Ён знішчыць карупцыю. Стаўшы прэзідэнтам, Ён як дрэўнерымскі Сулла караў сваіх ворагаў. Ім ажно не даравалася публічных выступаў супаць яго. Заможныя сапраўды станавіліся беднымі, калі толькі не займалі Ягоны бок. Народ пласкаў у далоні, калі Ён назваў людзей справы жулікамі і баўтунамі. Народ хацеў парадку – ён яго атрымаў. Палітычны тэрор дасягнуў сваёй дасканаласьці. Праз пяць гадоў Яму ўжо не было альтэрнатывы. Гэтыя дэмагогі хацелі кантраляваць яго спецыяльныя фонды. Ён і толькі Ён адзін павінен вырашаваць - каму кантраляваць і што. Ён змяніу гэтых баўтуноў у парляменце яму падпарадкаванымі людзьмі.
Зараз Ён уладар усёй краіны. Уся дзяржаўныя машына рабалепшчыць яму. Народ яго абагаўляе.
Прэзідэнту не падабацца, калі яго называюць старшынёй калгаса. Ён гісторык, эканаміст, спартовец і гэтак далей, толькі не калгаснік. У калгас ён трапіў пасля працы намеснікам начальніка астрогу. Гэтыя формы і вопыт працы, заснаваныя на паметках яго любімай кніжкі “Майн кампф” ён перанес на кіраванне калгасам, а затым і здабытай Ім дзяржавай.
А падцьвержданьне вернаму кірунку – падтрымка прэзідента ўсім народам, за выключэньнем кучкі адшачапенцаў, уявіўшых сябе розумам і сумленьнем нацыі.
 
      ----------
 
Сакратарка, запісываючы на прыйманьне, давелалася пра мэту звятраньня і запрасіла прыйсьці праз два тыдні а десятай раніцы.
 
----------
 
Гэты час Паліграф жыў у знаёмага. Як раз дарэчы, трапілася невялічкая праца ў прыгарадзе. Чым Паліграф і папоўніў свой невялічкі бюджэт.
У ту раніцу, Паліграф, чыста паголены, у гарнітуры і накрухмаленай кашулі сядзеў у прыймальніцкай. У вялікім, стылізаваным пакоі знаходзілася дароднага выгляду сакратарка, гадоў гэтак дваццаці шасьці і некалькі чалабітчыкаў. Адзін з іх – пажылы мужчына, гадоў шасьцідзесяці з ордэнамі і медалямі, адразу відаць Ветэран. “Магчыма, прыйшоў прасіць нешта для сваіх дзяцей ці ўнакаў, такіх зараз поўна ва ўсіх магчымых прыймальнях начальнікаў рознага рангу, - разважаў Паліграф, - Гэтаму не адмовяць”.
Па чарзе ветэран быў на перадзе, перад Паліграфам, і калі яго запрасіла сакратарка, ён марудна падняўся і з годнасьцю прайшоў праз дзверы з шыльдай “ПРЭЗЫДЭНТ”.
Хвіліны не шлі, а паўзлі. Але вось з-за дзвярэй пачуліся галасы. Моц іх павялічваляся, і калі стала зразумела, што там не проста размаўляюць, а суразмоўцы перайшлі на крык, дзверы з шыльдай рэзка, с сілай адчыніліся і ветэран хуткім і цьвёрдым шагам выйшаў з прыймальні вон.
Збянтэжаная сакратарка з уласьцівасьцю не для яе камплекцыі ўпрыхнула ў кабінет і тут жа выляцела, як быццам сутыкнулася з глыбай ільда, выдавіла Паліграфу:
-          Увазодзьце.
 
----------
 
На яго глядзелі пранізлівыя вочы на чырвоным раз’юшаным твары… Твар адчыніў рот і крыкнуў:
-          Тебе чаго надо!?
Паліграф, разумеючы, што размовы не атрымалася, прамовіў з нотай асуджанасьці:
-          Бык калгасны, чаго равеш? – павярнуўся і пайшоў з пакоя.
 
----------Пытки в  Белорусских правоохранительных органах
 
На двары свяціла сонейка, але ў выхада ўжо чакаў “варанок”. Моцныя хлопцы з аховы прэзідента лоўка ўштырхнулі яго ў аўтамабіль. Зачыніліся зарашотчатыя дзверы і машына кранула з месца.
Выехаў за горад, ў маляўнічым бярозавым гаю, Паліграф яшчэ падумаў: “Глядзі ж якая прагажосць. Ці наўмысна, альбо выпадкова сюды трапілі?”, бравыя малайцы далі волю дубінам. Трэба аддаць павагу іх прафесійнасьці, удары не наносіліся па жыцьцёва-важным органам – сэрца, галава, ныркі, а так, падвучыць.
 
----------
 
Наступнай раніцай, Паліграф не змог рушыць ні нагой, ні рукой. Яго цела ўвасабляла сабой вялікі, бясконцы сіняк. Тут, у “КПЗ”, ён мусіць правесьці “рэабілітацыйны перыяд” да моманту “ачуняння”.
 
----------
 
Паліграф выйшаў з прымусовай лекарская установы “здаровым і памацнелым”. Пісаць скаргу не было ніякага сэнсу, тым больш, што ад сінякоў не засталося і слядоў. Квартэры, як не было, так і нема. І Паліграф не ўпэўніна накіраваўся да прыймальнага пакою Прэзідэнта.
 
----------
 
У прыймальне, не здзуўленне было ціха і бязлюдна. Толькі сакратарка нешта набірала на кампутары. Пасля таго, як ён паведаміў ёй мэту свайго візіту і прозвішча, яна пакапалася ў сваім часопісе, і моўчкі выйшла. Вярнуўшыся праз хвіліну, дэлікатна параіла:
-          Заходзіце калі ласка!
 
----------Рубаха - парень этот президент
 
За тым жа сталом сядзеў той жа чалавек. У гэты раз яго твар знаходзіўся ў нармалёвым стане. Хітраватыя вочы і прыміральная ўсмешка казалі, што ён яго пазнаў.
-          Добры дзень! –нясмела пачаў Паліграф.
-          Ну як? – спытаў прымірэнча і задавольна Прэзідэнт.
Паліграф не адказаў, а толькі глядзеў на свае пантофлі і мяў шапку. Ён думаў: “Кажы што хочаш, толькі ў печ не кладзі”.
Прэзідэнт напісаў нешта на яго хадатайніцтве. Ён разумеў, што дарэмна тады зароў на гэтага рабацягу. Але дасталі з гэтымі просьбамі, калі ў яго другіх спраў досыць. Відаць трэба скончваць такія прыймальні, на худы канец ў яго ёсць памочнікі.
І працягнуў:
-          Сечас іді в четыреста чатвертую комнату.
 
----------
 
Што за такі 404 пакой Паліграф не ведаў. Памятую аб папярэднім доследзе і “добрых” хлопцаў, Паліграф крышачку прыадчыніў дзверы з лічбай “404” і асцярожна зазірнуў унутр пакоя. Убачыўшы там прагожых маладых дзяўчат, ён смела крочыў унутр.
Яму далі паперу на вызваленне яго квартэры і шчэ, грашовую дапамогу.
Пра сябе, Паліграф адзначыў, што гэтых грошаў, відаць на пакрыццё маральнай і фізічная страты, як раз не дзьве бутэлькі гарэлкі. А вось выданнае прэдпісаньне з’явілася “выбухоўкай запаволеннага дзеяньня”. Як забегаў начальнік міліцыі і яго падначаленыя! О-О, як яны хваляваліся! Убачыць геткую з’яву роўна таму, як наглядаць вывяржэньне вулкану ў гэтай краіне.
Гэтая папера абязывала начальніка раёнай міліцыі высвабадзіць для Паліграфа яго квартэру на працягу трох сутак і аб выкаваньні паведаміць кіраўніцтву справам Прэзідэнта.
І усё! Больш ім ніякія законы не былі больш патрэбны.
 
----------
 
Начальнік раёнай міліцыі зразумеў, што зноў прыйдзецца выконваць чарговае прэдпісаньне. І зноў неабходна прыслугоўваць.
У гэты адзел ён прыйшоў яшчэ лейтынантам. Лавіў злодзеяў, гвалтаўнікоў і забойц. У часы вялікіх змен, ён ужо працаваў намеснікам начальніка крымінальнага вышуку аддзела раёна. Калі да ўлады прыйшоў Прэзідэнт з сябрамі, ён перайшоў на іх бок. Гэта было адзначана, і яго павысілі ў пасадзе. Пасля ён аказваў ім некаторыя паслугі і прыкрываў іх злачынства. Зараз ён Начальнік раёнай міліцыі. І ён зразумеў што, чым большая пасада, тым большыя злачынства прыходзіцца схоўваць. Яму ўжо абрыдла прыслугоўваць Прэзідэнту і яго камандзе.
А тут яшчэ гэта глупае прэдпісаньне. Год таму тэлефанавалі з абласного упраўлення і загадалі знайсьціПикет у посольства РБ против Лукашекоквартэру дзеля сваяка высокапастаўленнага чыноўніка з мінестэрства, які працуе пад яго началам. Добра, што тады хутка знайшлася пустуючая квартэра. Праўда, пасля заявіся гэты мужык, прад’явіў на яе свае правы і патрабаваў кватэру вярнуць. Ён зачыніў бы і гэтае пытаньне. Як раптам гэта рэзалюцыя Прэзідэнта. Куды ж яму зараз дзець аладкаванага супрацоўніка!?
Начальнік стаміўся ад гэтай працы. Ён марыў аб маёнтку ў сельскай мясцовасьці. На беразе невялічкай ракі. Дзе ён без турбот буде рыбачыць і хадзіць па грыбы, а не выконваць супярэчлівыя адзін другому загады, і пакрываць чужыя злачынства. Але маёнтка ў начальніка яшчэ не было, і трэба было ісьці зарабляць на яго і іншыя прывабнасьці жыцьця. Трэба было ісьці выконваць загад.
 
----------
 
Паліграф трыўмфаваў.
Калі яны высвабадзілі квартэру, і міліцэйскі начальнік спытаў:
-          Усё?
-          Дзе мае рэчы і мэбля? – спытаў у адказ нахабна Паліграф.
Начальнік паглядзеў на памочніка, памочнік на служаку рангам ніжэй, а той на з’язджаючага жыхара.
-          У падвале, - адказаў той.
-          Я рэчы не зносіў, таму вярніце ўсё на месца. Там, адкуль гэтая папера, не любяць жартаваць, - пагразіў палкоўніку Паліграф.
Зараз ён быў на кані, і поўнасьцю валодаў сітуацыяй. Яны зрабілі ўсё, што ён запатрабаваў. Праз год яны адыграюцца на ім за ўсё гэтыя прыніженьні. Але гэта будзе потым. А сёньня, справядлівасць трыўмфавала.
 

В.Міра                                                                апавяданьне

13 января 2013, 01:10    Mariya Блог 0    900 0
президент, рассказ

Комментарии ()