Святочная лазня ( баня как праздник )

У лазню ходзяць каб пагаварыць аб жыцці, прыемна вабіць час і проста паразмаўляць. Але галоўнае прызначэнне парнай - лячэнне ад усялякай хворы. Спрадвеку яна лічылася лепшым лекарэм ад усіх хвароб. Што ж адбываецца з нашым арганізмам ў лазні?

 
Сэрца. З-за высокай тэмпературы сэрца пачынае часцей біцца. Кроў хутчэй рухаецца па венах, таму мяняецца і ціск. Лазнёвы пар - сваеасаблівы рэгулятар артэрыяльнага ціску. У гіпертонікаў ён зніжаецца, а ў гіпатонікаў - наадварот, павышаецца. Нагрузку, якая выпадае на долю сардэчна-сасудзістай сістэмы, можна параўнаць з зарадкай: перапады тэмператур прыводзяць або да звуженьня, або да пашырэньня сасудаў. Такая трэніроўка гартуе арганізм.
 
Мышцы. Лазнёвы жар ўплывае на мінеральны і бялковы абмен ў арганізме. Павялічваецца выдзяленьне малочнай кіслаты. Інш кажучы, па ўздзеянню парная нагадвае фізічныя практыкаваньні. Гарачае паветра і хлестаньне венікам дапамагаюць скінуць ўсе уціскі і цяжар. А калі дапоўніць ўздзеяньне лазні масажам - атрымаеце энергетычны прыліў. Але празмерна захапляцца сляктай не варта. Можа ўзнікнуць адваротны эфект - замест бадзёрасці адчуеце млявасць і стомленасць.
 
НэрвыЛазня хутка здыме любы стрэс. Кантрасныя спалучэнне тэмператур, ды яшчэ са значным перепадом, дапамагае выхаду адмоўных эмоцый, дадае энергіі, павышае імунітэт. Кантраст таксама спрыяе вылучэньню гормонаў радасці - таму пасля лазні ўсе трывогі адступаюць, і чалавек адчувае сябе памаладзеўшым, свабодным ад клопатаў.
 
Суставы. Пасля наведваньня лазні боль у запаленых суставах сьціхае. Кантраст, гарачыня парнай і ледзяная вада палонцы павялічвае прыток крыві да хворага сустава, узмацняе аднаўленчыя працэсы. Тыя, хто пакутуе артрытам, павінны хадзіць у лазню кожны тыдзень - гэта дапаможа захаваць рухомасць суставаў і паменшыць боль і запаленне.
 
Скура. Парная - выдатны спосаб вызваліцца ад змярцьвелага, арагавеўшага слоя эпідерміса. Распараная скура лёгка з ім расстаеца - дастаткова проста расцерці жорсткай варэжкай або лазневым рушніком. Такім расціраньнем вы не толькі павысіцье тонус скуры, але і палепшыце кровазварот ў падскурным слоі.
 
Вага. Тыя, хто пакутуе лішней вагой, з задавальненьнем зганяюць яе ў лазні. За адзін раз можна страціць да паўтары кілаграма вагі. Разам з потам з вас выйдуць шлакі. Але як толькі пачнеце піць ваду - кілаграмы хутка вернуцца. Так што не варта разглядаць лазню як сродак дзеля схудненьня.
 
Лячэнне. З дапамогай лазні можна лячыць розныя захворваньні. Асабліва спрыяльна яна пры захворваньні печані, жоўцевага пузыра, суставаў, апорна-рухальнага апарата. Але ў кожным канкрэтным выпадку неабходна пракансультавацца з урачом - памятайце, што існуе дастаткова вялікая колькасць проціпаказанняў да наведвання лазні. Не хадзіце ў лазню, калі ў вас: грып або на момант наведваньня лазні ёсць тэмпература; нядаўна здарыўся інфаркт. Празмерныя нагрузкі на сэрца могуць справакаваць паўторны прыступ; падвышаны ціск. Можаце справакаваць гіпэртанічны крыз; ёсць захворвання палавой сферы.
 
Паддай парку. Некалькі саветаў тым, хто хоча атрымаць ад лазні не толькі задавальненьне, але і карысць. Калі ў вас падвышаны ціск - обдавайце венікам зверху ўніз. Калі паніжаны - знізу ўверх. Нагнетаючы паветра венікам, накіроўвайце яго бліжэй да сябе, ўдыхайце водар! Вельмі добра ў парная дзейнічае расслабляльны масаж. Рухі павінны быць лёгкімі. Не трэба масіравць ў тых месцах, дзе вы адчуваеце боль. Выйшлі з парнай - Прыгайте ў басейн. Пажадана, каб вада была халоднай. Ад перапада тэмператур перахапіла дыханьне? Значыць, дасягнулі патрэбнага выніку. Гэта станоўчыя эмоцыі, выхад стрэсу і загартоўваньне арганізма. Пасля лазні зрабіце сама масаж. Расцірайце ўсё цела рукамі. Улічвайце накірунак руху рук у залежнасці ад таго, які ў вас звычайны ціск. Калі паніжаны - рухаемся знізу уверх, павышаны - наадварот. 
 
Пасля. Пасля лазні абавязкова трэба папоўніць страту вады. Лепш зрабіць гэта альбо натуральнымі сокамі, альбо - мінеральнай вадой. Яшчэ падыдзе зялёная гарбата. Не любіце зялёную - зварыце сабе травяны збор. Мятны чай ці гарбата з душыцы выдатна паднімуць настрой і падораць зарад бадзёрасці. Нядрэнна і піва - медыкі даказалі, што яно спрыяе засваеньню арганізмам медзі. А гэты мікраэлементы патрэбны для працы нэрвовай і сардэчна-сасудзістай сістэмы.
16 ноября 2009, 01:52    Вадзим Антонов Блог 0    267 0
баня

Комментарии ()

  1. Andrei 02 марта 2010, 18:13 # 0
    Саўпраўды лазня вельмі карысна)